На волю выйшаў палітвязень Мікалай Казлоў — экс-старшыня АГП

Мікалай Казлоў

Мікалай Казлоў / "Наша Ніва"

На волю выйшаў палітвязнень Мікалай Казлоў — экс-старшыня Аб'яднанай Грамадзянскай партыі, паведамляе "Парламенцкі канал".

Казлова ў лістападзе 2022-га асудзілі на два з паловай гады зняволення за ўдзел у пратэстах. Перад гэтым ён тры месяцы знаходзіўся пад арыштам за разгалошванне звестак па справе Каардынацыйнай рады.

Пакуль Казлоў быў за кратамі, Вярхоўны суд ліквідаваў АГП, якой ён кіраваў.

Мікалай Казлоў цалкам адбыў свой тэрмін і выйшаў на волю не па памілаванні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі