На волю выйшлі фотажурналісты Уладзь Грыдзін і Аляксандр Васюковіч
Пасля 11 сутак арышту на волю выйшлі фотажурналісты Уладзь Грыдзін і Аляксандр Васюковіч.
Іх затрымалі ўвечары 13 верасня ў адным з мінскіх бараў, дзе атографы апрацоўвалі здымкі з вулічных акцыяў пратэсту. Абодвух абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваных вулічных акцыях. Суд прысудзіў ім па 11 сутак арышту, не зважаючы на доказы таго, што абодва былі на акцыі па працы як журналісты.
На знак салідарнасці з фатографамі, асуджанымі за сваю працоўную дзейнасць, шэраг беларускіх сайтаў на мінулым тыдні выходзіў без фотаздымкаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.