На волю выйшлі палітзняволеныя Вольга Лойка, Аляксандр Дайнэка і Андрэй Аўдзееў
17 сакавіка стала вядома, што на волю выйшлі беларускія палітзняволеныя Вольга Лойка, Аляксандр Дайнэка і Андрэй Аўдзееў. Яны — фігуранты "справы TUT.by", правялі за кратамі ў СІЗА № 1 Мінска 10 месяцаў.
11 сакавіка стала вядома пра змяненне меры стрымання яшчэ траім фігуранткам справы, палітзняволеным Анжэле Асад, Марыі Новік і Ірыне Рыбалка. Вызваленым у чацвер траім палітвязням таксама змянілі меру стрымання, абвінавачванні не знятыя.
Лойка была галоўным рэдактарам палітыка-эканамічнага блока навінаў партала, Дайнэка — намеснікам гендырэктара па тэхнічных пытаннях, а Аўдзееў — менеджарам.
Па "справе TUT.by" у траўні мінулага года было затрымана 15 чалавек. Партал у Беларусі быў заблакаваны, а пазней прызнаны "экстрэмісцкім". Затрыманых супрацоўнікаў абвінавацілі ва ўхіленні ад выплаты падаткаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.