Траім беларускім палітзняволеным змянілі меру стрымання

Траім беларускім палітзняволеным змянілі меру стрымання

Траім беларускім палітзняволеным змянілі меру стрымання. Гэта — Анжэла Асад, Марыя Новік і Ірына Рыбалка — фігуранткі "справы TUT.by". Яны правялі за кратамі ў СІЗА № 1 Мінска амаль 10 месяцаў.

Асад была галоўнай бухгалтаркай "ТУТ БАЙ МЕДЫЯ", Новік — яе намесніцай, Рыбалка — экс-намесніца гендырэктара па агульных пытаннях. Яны далі падпіску аб неразгалошванні. Вядома, што абвінавачванне не знятае.

Сілавікі прыйшлі з ператрусам у мінскі і рэгіянальныя офісы TUT.by і дадому да шэрагу супрацоўнікаў у траўні 2021-га. Было затрымана 15 чалавек. Партал быў заблакаваны, а пазней прызнаны ў Беларусі "экстрэмісцкім". Супрацоўнікаў медыя абвінавацілі ва ўхіленні ад выплаты падаткаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі