Юлію Чарняўскую вызвалілі з-пад хатняга арышту
Культуролага Юлію Чарняўскую вызвалілі з-пад хатняга арышту. Яна была пад ім з траўня 2021 года. Маці Чарняўскай Аляксандра напісала ў Facebook: "Юля вярнулася".
Чарняўская — удава Юрыя Зісера, аднаго з заснавальнікаў TUT.by. Яе затрымалі 18 траўня 2021 года — у той дзень, калі сілавікі разграмілі мінскі офіс партала.
Аднак крымінальны пераслед Юліі Чарняўскай не спынены — яна па-ранейшаму праходзіць абвінавачанай па "Справе TUT.by" (пры гэтым сярод уласнікаў партала яе не было). У дачыненні да службовых асоб TUT.by была распачата крымінальная справа аб "ухіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры". Матэрыялы партала ў нашай краіне прызналі "экстрэмісцкімі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.