Золатаву і Чэкіну дадалі ў "спіс экстрэмістаў"
Людміла Чэкіна і Марына Золатава / Еўрарадыё
18 жніўня МУС традыцыйна павялічыла "экстрэмісцкі спіс".
У яго дадалі 32 прозвішчы. Цяпер у пераліку — 3178 чалавек.
Сярод іншых у "экстрэмісцкі спіс" трапілі генеральная дырэктарка TUT.BY Людміла Чэкіна і галоўная рэдактарка TUT.BY Марына Золатава. Абедзве яны былі асуджаныя па палітычных матывах на 12 гадоў, праваабаронцы прызналі іх палітзняволенымі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.