На волю з калоніі выйшаў "бацюшка са свастыкай"
На волю са шклоўскай калоніі выйшаў "бацюшка са свастыкай", інфармуе партал TUT.by. Праваслаўны святар Канстанцін Бурыкін правёў у зняволенні тры гады. Ён адбываў пакаранне за захоўванне пісталета і патронаў.
Святара-спартоўца з Гатава затрымалі ў лістападзе 2016 года. Суд Завадскога раёна Мінска асудзіў яго ў ліпені 2017-га. Абвінавачаны гаварыў на судзе, што "пісталеты захоўваліся дома як памяць аб РНЕ [Бурыкін быў духоўным настаўнікам арганізацыі да яе забароны]. Ніякага намеру прывесці іх у баявую гатовасць не было".
У чэрвені сёлета стала вядома, што Следчы камітэт расследуе крымінальную справу па артыкуле "гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характара ў дачыненні да заведама малалетняга". Па ёй праходзіць Бурыкін, але абвінавачанне яму не выстаўлялі. Ён мае статус падазраванага, расследаванне працягваецца. 25 чэрвеня намеснік генпракурора Аляксей Стук паведаміў, што ахвярай сексуальных дзеянняў была непаўналетняя дачка Канстанціна Бурыкіна.
"Бацюшку са свастыкай" часова адхілілі ад служэння, але сана праваслаўнага святара яго не пазбаўлялі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.