На выходныя чакаюцца моцны вецер і мокры снег з дажджом

На выходныя чакаюцца моцны вецер і мокры снег з дажджом

Моцны вецер і мокры снег з дажджом абяцаюць сіноптыкі на бліжэйшыя выходныя, перадае БелаПАН.

Надвор'е на тэрыторыі Беларусі будзе вызначаць цыклон, які ідзе са Скандынавіі, распавёў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў. У паўночных і цэнтральных раёнах прагназуюць моцны заходні вецер парывамі да 15-20 метраў за секунду.  

26 лістапада ўначы па поўначы, а днём на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Будзе слабы галалёд, уначы і зранку месцамі на дарогах галалёдзіца. Па поўдні — слабы туман. Уначы тэмпература паветра будзе ад -4 да +1, удзень — +1...+7 градусаў.

У нядзелю, 27 лістапада, таксама на большай частцы тэрыторыі чакаюцца мокры снег і дождж. Уначы і зранку ў асобных раёнах будзе слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Слупок тэрмометра ўначы пакажа ад -2 да +4 градусаў, удзень будзе ад 1 марозу да 5 цяпла.

На пачатку наступнага тыдня ў Беларусь прыйдуць халодныя арктычныя масы і чакаецца пахаладанне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі