На YouTube паказалі першы відэаролік ашаламляльнай якасці

На YouTube з'явіўся першы відэаролік у якасці UltraHD. Відэа мае разрозненне 8К. За некалькі дзён яго паглядзелі амаль 500 тысяч карыстальнікаў.

Як інфармуе Эспрессо.TV, ролік "Гарады-прывіды" стварыла кампанія Neumannfilms. Ён ідэальна падыдзе для найноўшых тэлевізараў, паколькі яго разрозненне — 7680 на 4320 пікселяў.

Па словах аўтараў, каб дамагчыся такой высокай якасці, яны здымалі на камеру RED Epic Dragon 6K у партрэтнай арыентацыі, а потым склейвалі атрыманыя ролікі ў Adobe After Effects. Некаторыя кадры давялося расцягнуць на чвэрць, каб дасягнуць патрэбнага памеру.

Некаторыя карыстальнікі пачалі скардзіцца, што нават магутныя працэсары і відэакарты не спраўляюцца з такім аб'ёмным ролікам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі