На затрыманым у Сенегале расійскім караблі ёсць грамадзянін Беларусі

Пра тое, што ў экіпажы карабля "Алег Найдзёнаў" ёсць грамадзянін Беларусі, агенцтву БелаПАН паведаміла намесніца кіраўніка прэс-службы МЗС Марыя Ваньшына. Яна спаслалася на інфармацыю, атрыманую ад расійскага боку.



Імя і прозвішча беларуса дыпламаты ведаюць, аднак не называюць іх "з гуманітарных меркаванняў". Паколькі беларускага дыппрадстаўніцтва ў Сенегале няма, консульская служба МЗС працуе ў шчыльным кантакце з расійскімі калегамі. Беларускае МЗС заяўляе, што будзе дамагацца вызвалення суайчынніка.



Па паведамленнях расійскіх СМІ, сенегальскія вайскоўцы 4 студзеня затрымалі расійскае рыбалоўчае судна "Алег Найдзёнаў" за 46 міляў ад узбярэжжа Гвінеі-Бісаў і адканваявалі яго ў порт Дакар. Улады западозрылі маракоў у незаконнай рыбнай здабычы ў водах Сенегала і плануюць аштрафаваць на 600 тысяч еўра кампанію-суднаўладальніка і канфіскаваць яе груз. Экіпаж у поўным складзе знаходзіцца на судне пад канвоем.


Фота — ntv.ru, AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі