На журфаку БДУ абвяргаюць чуткі, што яго пераймянуюць у інстытут ідэалогіі
З новага году факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта пераедзе ў новы корпус і будзе перайменаваны. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў прэс-службе БДУ.
Кіраўнік прэс-службы Вольга Шчадрына кажа, што ён атрымае назву інстытута журналістыкі, які будзе складацца з 2-х факультэтаў.
Вольга Шчадрына: “Факультэт журналістыкі, дзе будуць навучацца звычайныя студэнты і факультэт перападрыхтоўкі кадраў. Бо ёсць шмат людзей, што маюць іншую адукацыю, але хочуць быць журналістамі і ім няма дзе вучыцца”.
Сярод студэнтаў журфаку актыўна хадзілі чуткі аб тым, што будучы інстытут стане іністытутам журналістыкі і ідэалогіі. Гэтую інфармацыю абверглі дэкан факультэта Сяргей Дубовік і намеснік дэкана Вольга Самусевіч.
Вольга Самусевіч: “Пасля таго, як факультэт стане інстытутам, ён павысіць статус. А ідэалогія… Пры чым тут ідэалогія? Гэта прыдумана – у нас факультэт вучэбны”.
Аднак студэнты непакояцца, бо яшчэ 2 гады таму некаторых выпускнікоў журфака размяркоўвалі ў ідэалагічныя аддзелы.
Алена Акуліч, Еўрапейскае радыё для Беларусі