Нацбанк Беларусі: Курс долара сёлета можа вырасці на 12-13%
Такі прагноз, паводле звестак БелаПАН, Нацыянальны банк зацвердзіў у чэрвені.
У межах рашэння па рэалізацыі грашова-крэдытнай палітыкі да канца 2014 года.
БелаПАН адзначае, што сёлета курс беларускага рубля да долара знізіўся на 6,73%, у дачыненні да еўра — на 5,28%, да расійскага рубля — на 1,73%. Афіцыйны курс долара 16 чэрвеня ўстаноўлены на ўзроўні 10150 рублёў.
Фота — Reuters