Нацбанк Беларусі выпусціць у 2020 годзе абноўленыя банкноты 20 і 50 рублёў

Нацбанк Беларусі выпусціць у 2020 годзе абноўленыя банкноты 20 і 50 рублёў

Нацбанк Беларусі пацвердзіў свае планы па выпуску ў наступным годзе абноўленых банкнот 20 і 50 рублёў. Пра гэта на міжнароднай нумізматычнай канферэнцыі "Беларускаму рублю — 25" гаварыў намеснік старшыні праўлення Дзмітрый Лапко. Паводле яго слоў, Нацыянальны банк адсочвае тэндэнцыі "ў галіне абароны грашовых знакаў, выкарыстання сучасных матэрыялаў, якія ўжываюцца пры іх вырабе", праводзяцца мерапрыемствы па далейшым удасканаленні наяўных грошай, інфармуе БЕЛТА.

Як вядома, у траўні сёлета ў абарачэнне былі ўведзеныя абноўленыя банкноты наміналам 5 і 10 рублёў (гл. відэа).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі