Нацбанк паведаміў, што за верасень ЗВР Беларусі знізіліся

Нацбанк паведаміў, што за верасень ЗВР Беларусі знізіліся

Нацбанк паведаміў, што за верасень золатавалютныя рэзервы Беларусі знізіліся на $36,8 млн ці на 0,4%. На 1 кастрычніка яны складалі 8 млрд 459,9 млн долараў. Зніжэнне ЗВР тлумачыцца "планавым пагашэннем урадам знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму каля 240 млн долараў ЗША", а таксама зніжэннем кошту манетарнага золата.

Пасля зніжэння ў чэрвені на $353,8 млн (на 4,6%) ЗВР Беларусі ў ліпені выраслі на 33 мільёны долараў (0,4%), а ў жніўні больш чым на мільярд долараў (на 14,2%).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі