Нацбанк уводзіць у валютную карзіну кітайскі юань
Нацбанк уводзіць у валютную карзіну кітайскі юань, паведамляе сайт рэгулятара:
"Пры прыняцці гэтага рашэння ўлічвалася змена структуры знешнеэканамічных патокаў і аб'ёмаў таргоў названымі валютамі, што адбылося ў 2022 годзе на Беларускай валютна-фондавай біржы".
Таргі юанем на Беларускай валютна-фондавай біржы пачаліся 18 сакавіка 2022 года. Эканамісты называлі гэта хутчэй "палітычным жэстам", бо беларусам насамрэч няма дзе зарабляць і траціць кітайскія грошы.
Звычайна для разліку карзіны абіраецца тая валюта, якой краіна можна разлічвацца пры гандлі. Дагэтуль гэта былі долар, еўра і расійскі рубель. Вага апошняга ў карзіне валют на дзены момант самая вялікая — 50%, бо на расійскі рубель прыпадае большая частка гандлёвага абароту краіны. Для долара ўстаноўленая вага 30%, для еўра і юнаня — па 10%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.