Начальнік мінскай міліцыі пра скульптуру гарадавога: Гэта святое месца

Начальнік мінскай міліцыі пра скульптуру гарадавога: Гэта святое месца

"Святым месцам" назваў скульптуру гарадовага начальнік мінскай міліцыі генерал-маёр Аляксандр Барсукоў. Такая заява прагучала ў эфіры тэлеканала АНТ у сюжэце, прысвечаным арышту Вячаслава Касінерава. 

На юнака пачалі крымінальную справу за ўдзел у хэпенінгу: ён накінуў пятлю на шыю скульптуры гарадавога. 

Барсукоў: "Гэта просты хуліган, на якім кляйма няма дзе ставіць, па вялікім рахунку. Ён падыйшоў да помніка — для нас, міліцыянтаў усіх (я 30 гадоў у міліцыі адслужыў, быў ва ўсіх гарачых кропках), святое месца! — і накінуў на яго вяроўку. І невядома, чым бы гэта скончылася, калі б супрацоўнікі міліцыі яго не затрымалі"

Праваабаронцы прызналі Вячаслава Касінерава палітвязнем. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі