Начальніка жодзінскага ІЧУ асудзілі на 4 гады за пабег злачынцы

Начальнік Жодзінскага ізалятара часовага ўтрымання асуджаны на 4 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу і пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады тэрмінам на тры гады.
Такое рашэнне вынес Барысаўскі раённы суд. Начальніка ІЧУ пакаралі за службовую халатнасць. Менавіта ён канваіраваў Сяргея Багдашова, які ўцёк з залы суда ў Жодзіне 29 траўня і дагэтуль не знойдзены. Асуджаны прысуд не абскардзіў, і ён набыў моц, інфармуе БелаПАН.

Нагадаем, 31-гадовы Сяргей Багдашоў абвінавачваўся ў крадзяжах па 30 крымінальных эпізодах. Яму пагражала 10 гадоў пазбаўлення волі. У будынку суда ён напаў на канваіра, параніў яго завостраным прадметам, забраў пісталет і ўцёк.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі