Нацпаліцыя абяцае ўзнагароджанне за інфармацыю пра забойства Шарамета
За інфармацыю, якая дапаможа расследаваць забойства журналіста Паўла Шарамета, Нацыянальная паліцыя Украіны гатовая заплаціць вялікае ўзнагароджанне. Пра гэта 26 ліпеня заявіў міністр унутраных спраў краіны Арсен Авакаў.
"Нацыянальная паліцыя абвяшчае аб тым, што гатовая плаціць ўзнагароджанне 200 тысяч грывен за любую інфармацыю, якая прывядзе да раскрыцця або поспеху расследавання", — перадае УНІАН словы ўкраінскага міністра.
Украінскі журналіст беларускага паходжання Павел Шарамет загінуў зранку 20 ліпеня. Аўтамабіль, у якім ён ехаў узарваўся ў цэнтры Кіева. Праваахоўнікі паведамілі, што выбухоўка ўзарвалася ад радыёкіраванай прылады. Расследаваннем забойства займаюцца не толькі ўкраінскія следчыя, але і спецыялісты з ФБР ЗША.