Надвор'е на выхадныя: віцяблянам варта ехаць пагрэцца ў Гродна

Тэмпература ў заходніх і ўсходніх абласцях Беларусі будзе ну вельмі рознай / pixabay

Тэмпература ў заходніх і ўсходніх абласцях Беларусі будзе ну вельмі рознай / pixabay

Надвор'е ў выхадныя будзе значна адрознівацца ў заходніх і ўсходніх рэгіёнах Беларусі. Так што калі хочаце зачапіць больш лета — едзьце на ўікэнд у Гродзенскую вобласць.

У суботу, 12 жніўня, будзе воблачна. Ноччу і днём у Магілёўскай і Гомельскай абласцях пройдуць моцныя дажджы, а ў асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Магчымы моцны парывісты вецер.

Тэмпература паветра ноччу +10...+16 °С, днём — +18...+ 24°С. А вось на захадзе Беларусі будзе цяплей, там паветра прагрэецца да +26°С.

У нядзелю, 13 жніўня, на ўсходзе Беларусі ўсё яшчэ будзе дажджліва. Удзень у асобных раёнах магчымыя навальніцы.

Тэмпература паветра ноччу +10...+16 °С, на захадзе краіны месцамі +8...+9°С. Затое днём у заходніх раёнах будзе нашмат цяплей, чым ва ўсходніх. Паветра на паўночным усходзе прагрэецца толькі да +19 °С, затое на захадзе Беларусі слупкі тэрмометраў падымуцца да +29°С.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі