Надвор'е ў Беларусі на панядзелак: дажджы і да +28
Лета ў Беларусі / БЕЛТА
Дажджы і да +28 градусаў чакаецца 31 ліпеня ў Беларусі. Пра гэта паведамляюць сіноптыкі.
У найбліжэйшыя суткі па краіне будзе пераменная воблачнасць. Уначы месцамі, а днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Днём у асобных раёнах прагназуюцца навальніцы. Уначы і раніцай месцамі магчымы туман. Вецер пры навальніцах будзе парывісты.
Тэмпература ноччу будзе 11-17 градусаў вышэй за нуль, а днём паветра прагрэецца да 22-28 градусаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.