Надвор'е ў Беларусі ў сераду: дажджы, навальніцы і да +22
У сераду, 8 ліпеня, амаль па ўсёй тэрыторыі краіны прагназуюцца дажджы, у асобных раёнах — з навальніцамі, паведамляе Белгідрамет.
Будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу і раніцай чакаецца слабы туман. Вецер прыйдзе з паўночнага захаду з парывамі да 14 м/с.
Уначы тэмпература паветра складзе ад +8 да +14 градусаў, удзень — 16-22 цяпла.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.