Надзея Скардзіна заняла 8-е месца ў біятлонным масстарце “Гонцы чэмпіёнаў”
Беларуская біятланістка Надзея Скардзіна заняла 8-е месца ў масавым старце “Гонкі чэмпіёнаў”. Заключныя спаборніцтвы сёлетняга біятлоннага сезону праходзяць у расійскай Цюмені.
Найлепшай у гэтай гонцы стала італьянка Даратэя Вірэр. Яна прайшла дыстанцыю ў 5 колаў на 1,2 кіламетры з чатырма агнявымі рубяжамі за 15 хвілін 23,8 секунды і дапусціла адзін промах. На другім месцы італьянца Карын Аберхофер, на трэцім — нарвежка Тырыл Экхаф.
Надзея Скардзіна прайграла лідару 37 секунд і дапусціла тры промахі.
У праграме двухдзённых спаборніцтваў — змяшаныя эстафеты біятланістаў, кваліфікацыйныя забегі, масавыя і змяшаныя эстафеты ў лыжнікаў, а таксама змяшаныя эстафеты з каманд біятланістаў і лыжнікаў.
Летась у “Гонцы чэмпіёнаў” прымалі ўдзел дзве беларускі — Дар’я Домрачава і Надзея Скардзіна.