Надзвыйчайнае здарэнне на вытворчасці ў Віцебску — загінуў рабочы
Надзвычайнае здарэнне адбылося на адным з прадпрыемстваў Віцебска / sk.gov.by
Рабочага аднаго з віцебскіх прадпрыемстваў прыціснула фрагментам гранітнай пліты — мужчына загінуў. Пра гэта паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.
Інцыдэнт адбыўся 20 ліпеня. 54-гадовы мужчына распілоўваў гранітную пліту. "Падчас выканання работ фрагмент каменя ўпаў на мужчыну. Ён атрымаў траўмы, несумяшчальныя з жыццём", — распавяла афіцыйны прадстаўнік УСК па Віцебскай вобласці Аксана Лазько.
Следчыя ўстанавілі, што працы праводзіліся з відавочным парушэннем тэхнікі бяспекі. Так, падчас правядзення работ распілоўшчык стаяў пад каменем і не выкарыстоўваў сродкі індывідуальнай абароны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.