"Нам не сорамна": слуцкае выданне "Інфа-Кур'ер" спыняе дзейнасць

Друкаваная версія "Інфа-Кур'ера" / kurjer.info
Друкаваная версія "Інфа-Кур'ера" / kurjer.info

Каманда Слуцкага выдання "Інфа-Кур'ер" паведаміла, што спыняе працу. 5 красавіка некаторыя матэрыялы, сайт і сацсеткі рэгіянальнага СМІ былі прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі.

Мы вымушаныя спыніць выпуск друкаванай газеты, а таксама не можам працягваць працу на электронных пляцоўках, — напісана на сайце "Інфа-Кур'ера". — Пра гэта балюча казаць…

"Дзякуй! За пражытыя 23 (з лішкам) гады нам не сорамна! Прабачце за такі крыўдны і непрадказальны фінал! Мы яго не выбіралі", — гэта сёння мы вымушаныя са слязамі на вачах сказаць і адзін аднаму, і ўсім нашым чытачам, і тым, хто нас друкаваў і прадаваў, і нашым рэкламадаўцам, якія хварэюць за росквіт Случчыны. Усім вам нізкі паклон і наша прызнанне!

15 сакавіка ў рэдакцыі прайшоў ператрус. Рэдактара газеты Сяргея Станкевіча і ягонага намесніка Алега Рубчэню арыштавалі на 15 дзён — нібыта за "непадпарадкаванне".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі