Намеснік міністра ўнутраных спраў — студэнтам: у нас ідзе вайна на барыкадах
18 сакавіка са студэнтамі БНТУ сустракаўся намеснік міністра ўнутраных спраў Генадзь Казакевіч. На пачатку сустрэчы ён заявіў, што спецыяльна прасіў запрасіць "непрычасаных студэнтаў" — гэта значыць, тых, якія могуць задаць любое пытанне. Аднак студэнты расказалі журналістам TUT.by, што перад мерапрыемствам іх папрасілі маўчаць.
Казакевіч заявіў студэнтам, што са жніўня 2020 года супраць Беларусі была развязаная гібрыдная вайна.
"Сучасная гібрыдная вайна — курсанты мяне зразумеюць — палягае не ў тым, каб танкі і самалёты выкарыстоўваць, а ў тым, каб сучасныя, перш за ўсё, інфармацыйныя тэхналогіі выкарыстоўваць. Запомніце: любая вайна пачынаецца ў галовах. А ўжо потым выплюхваецца на вуліцы. Тое ж спрабавалі зрабіць у нас", — заявіў міліцэйскі чыноўнік.
Ён назваў падзеі ў Беларусі "рэвалюцыяй сацыяльных сетак, памножанай на рэвалюцыю майданнага тыпу".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.