Напярэдадні чэмпіянату свету ў Крышціяну Раналду траўма
Пра гэта паведаміла Федэрацыя футбола Партугаліі.
У 29-гадовага форварда партугальскай зборнай і мадрыдскага "Рэала" дыягнаставалі пашкоджанне цягліцы сцягна і запаленне каленнага сухажылля на левай назе. Ён прапусціў ужо адзін кантрольны матч зборнай, прапусціць і яшчэ два. Ці паспее Крышціяну Раналду аднавіцца да пачатку сусветнага першынства, стане вядома пазней. Нагадаем, футбольны чэмпіянат свету стартуе ў Бразіліі 12 чэрвеня.
Як інфармуе сайт by.tribuna.com, невялікія праблемы са здароўем маюць яшчэ трое гульцоў зборнай Партугаліі — абаронца Пепе, хаўбек Рауль Мейрэлеш і брамнік Бету.
Раскрытая таямніца Раналду, у яго лішняя костка ў назе
Фота з сацыяльных сетак