Наркевіч: Трэба даць нашым вытворцам паказаць свой твар

Мінгандаль не падтрымаў ініцыятыву дэпутатаў ПП НС аб скарачэнні аб'ёму тэлевізійнай рэкламы.  Пра гэта паведаміла сёння ў Мінску на пашыраным пасяджэнні камісіі па жыллёвай палітыцы, будаўніцтве, гандлю і прыватызацыі ніжняй палаты парламента намеснік міністра гандлю Ірына Наркевіч.

Скарачэнне аб'ёму рэкламы прывядзе да павышэння кошту рэкламнага часу, што можа негатыўна адбіцца на развіцці беларускіх кампаніяў, лічыць Наркевіч.

Паводле яе словаў, "сёння, магчыма, той час, калі трэба даць нашым вытворцам паказаць свой твар", піша сайт "МЫ".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі