"Народная воля" прыпыняе выданне PDF-версіі газеты
У рэдакцыі ўзніклі фінансавыя праблемы / "Народная воля"
"Народная воля" на месяц прыпыняе выданне PDF-версіі газеты і не выключае поўнае закрыццё выдання. У выдання ўзніклі фінансавыя праблемы.
Кіраўніцтва газеты звярнулася па тэрміновую дапамогу да чытачоў і спонсараў.
"Паважаныя прыхільнікі свабоды слова! На жаль, абставіны склаліся так, што выданне газеты "Народная воля" ў фармаце PDF пастаўлена на месячную паўзу. Такая сітуацыя выклікана вельмі цяжкім фінансавым становішчам. Рэдакцыя не ў стане пакрыць выдаткі на арэнду памяшкання, тэхнічнае абслугоўванне, выплату заработнай платы і падаткаў. Мы за адзін крок ад закрыцця. Каб гэтага не адбылося, нам трэба набраць як мага больш падпісчыкаў на PDF-версію", — гаворыцца ў звароце рэдакцыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.