NASA апублікавала “жахлівыя гукі”, запісаныя ў космасе
Напярэдадні Хэлаўіна NASA апублікавала “жахлівыя гукі”, запісаныя ў космасе. Дадзеныя фіксавалі касмічныя зонды і іншыя апараты на працягу апошніх дзесяцігоддзяў. У плэй-лісце 22 трэкі. Яны былі створаны шляхам пераўтварэння радыёвыпраменьвання ў гукавыя хвалі. Гэта не толькі “свіст” гелія, але і “плач” планет Юпітэра і Сатурна.