NASA стварыла мадэль, як чорная дзіра паглынае зорку (відэа)
NASA змадэлявала ў выглядзе кампутарнай анімацыі разбурэнне і смерць зоркі, якая трапляе ўнутр чорнай дзіры. Ролік заснаваны на рэальных падзеях, якія адбыліся ў далёкай галактыцы на адлегласці 290 мільёнаў светлавых гадоў ад Зямлі. Навуковы артыкул на гэтую тэму прадстаўлена ў часопісе Nature, а ролік апублікаваны на сайце NASA.
Пры небяспечным набліжэнні зоркі да дзіры, яе магутная гравітацыя стварае прыліўныя сілы, раздзіраючыя касмічны аб’ект на часткі. Рэчыва зоркі падчас падзення ў дзіру награваецца да некалькіх мільёнаў градусаў, у выніку ўзнікае ўспышка рэнтгенаўскага выпраменьвання, якую навукоўцы і змаглі зафіксаваць з дапамогай тэлескопаў Chandra, Swift і XMM-Newton.
У жніўні 2015 знакаміты фізік Стывен Хокінг выказаў здагадку, што патрапіць у чорную дзіру не абавязкова азначае быць знішчаным — ёсць шанец выжыць і патрапіць у іншы Сусвет. Аднак, мяркуючы па тым, што адбываецца з зоркамі, шанцы на канчатковае знішчэнне значна вышэй.
Фота: nasa.gov