"Наш маральны абавязак — змагацца за палітзняволеных" — Ціханоўская

Святлана Ціханоўская

Святлана Ціханоўская / t.me/tsikhanouskaya/

Кіраўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі Святлана Ціханоўская знаходзіцца з працоўным візітам у Румыніі. 6 сакавіка яна разам з прэзідэнткай Еўрапарламента Рабертай Метсолай выступіла з прамовай на Кангрэсе Еўрапейскай народнай партыі. Яна заклікала рабіць усё, каб праблема палітвязняў у Беларусі не сыходзіла з міжнароднага парадку дня.

"Наш маральны абавязак — змагацца за палітвязняў, цытуе словы Ціханоўскай яе прэс-служба. — Яны разлічваюць на нас. І яны разлічваюць на вас. Мы павінны зрабіць іх вызваленне нашым прыярытэтам і абавязкам. У нас няма ключа ад турмаў. Але ёсць іншыя інструменты. Калі рэжым будзе ведаць, што за кожную смерць, за кожнага чалавека за кратамі ён панясе адказнасць, сітуацыя можа змяніцца".

У Беларусі налічваецца больш за 1400 палітвязняў, прызнаных праваабаронцамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі