Наскевіч: Беражкова і Суботкіна могуць памілаваць без суда

Наскевіч: Беражкова і Суботкіна могуць памілаваць без суда

Былыя топ-менеджары хакейнага клуба "Дынама-Мінск" Уладзімір Беражкоў і Максім Суботкін напісалі на імя Аляксандра Лукашэнкі прашэнні аб памілаванні. Пра гэта ў пятніцу паведаміў кіраўнік Следчага камітэта Іван Наскевіч. Паводле яго слоў, Беражкоў і Суботкін на 100% кампенсавалі страты, нанесеныя клубу (гаворка ідзе пра суму больш за 3 млрд рублёў). "У абодвух маюцца падставы, каб іх прашэнне было задаволенае", — сказаў Наскевіч.

Справа Уладзіміра Беражкова і Максіма Суботкіна знаходзіцца ў пракурора. Аднак, кіраўнік Следчага камітэта звяртае ўвагу на тое, што пра яе судовую перспектыву гаварыць перадчасна, трэба дачакацца вырашэння пытання з памілаваннем.

Нагадаем, гендырэктара мінскага хакейнага "Дынама" Максіма Суботкіна затрымалі ў ліпені 2015 года. Праз месяц быў затрыманы Уладзімір Беражкоў, які выконваў абавязкі Суботкіна. Гаворка ішла пра крадзеж грашовых сродкаў клуба. У пачатку студзеня 2016 года Следчы камітэт аб'яднаў іх справы ў адну вытворчасць. Суботкіна абвінавачваюць у "злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі", "перавышэнні ўлады ці службовых паўнамоцтваў" і "крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі". Па першым і апошнім артыкулах абвінавачваецца і Беражкоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі