Суботкіну далі 5 гадоў узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці
Былы гендырэктар ХК “Дынама-Мінск” Максім Суботкін атрымаў пяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжысу з канфіскацыяй маёмасці. Такое рашэнне вынес 18 кастрычніка суд Першамайскага раёна сталіцы. Апроч таго, Суботкін цягам пяці год не зможа займаць кіруючыя пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распараджальных і адміністратыўна-гаспадарчых абавязкаў. Тэрмін, паведзены за кратамі да суда (з лета 2015 года), будзе залічаны.
Першапачаткова пракурор прасіў асудзіць Суботкіна да шасці год пазбаўлення волі. Адвакаты сцвярджалі, што віна падсуднага паводле арт.210 не даказаная, а 424 і 426 (перавышэнне службовых паўнамоцтваў) варта перакваліфікаваць у ч.3 арт.428 (службовая нядбайнасць) без пакарання ў выглядзе турэмнага зняволення. У выніку, ч.4 арт.210 перакваліфікавалі ў ч.3 арт.428 (службовая нядбайнасць), а па ч.3 арт.424, 426 прызналі вінаваным, піша Прессбол.
Такім чынам Суботкін прызнаны вінаватым у злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі, у завалоданні грашовымі сродкамі клуба з выкарыстаннем службовых паўнамоцтваў, у перавышэнні ўлады ці службовых паўнамоцтваў. Былы гендырэктар толькі часткова прызнаў сваю віну, але заявіў, што не меў карыслівых мэтаў. У апошнім слове ён папрасіў прызначыць яму пакаранне, не звязанае з пазбаўленнем волі. Ён нагадаў, што яшчэ не бачыў дачку, якая нарадзілася калі ён ужо быў за кратамі.