Максім Суботкін кампенсаваў шкоду ў 2,3 млрд рублёў
Былы гендырэктар мінскага хакейнага клуба "Дынама" Максім Суботкін чакае, каб яму змянілі меру стрымання. Як паведамляе Tribuna.com, Суботкин выканаў неабходныя для гэтага ўмовы: ён кампенсаваў шкоду ў 2,3 млрд рублёў, а таксама напісаў прашэнне аб памілаванні.
Нагадаем, што справу Суботкіна аб'ядналі са справай Уладзіміра Беражкова, хаця арыштавалі яго раней. Беражкова выпусцілі пад падпіску аб нявыездзе 6 красавіка. Следства паведаміла, што Беражкоў кампенсаваў 1 млрд рублёў шкоды.
У размове з журналістамі прэс-сакратар Генпракуратуры Пётр Кісялёў казаў, што справу Беражкова разглядае камісія па памілаванні. Паводле неафіцыйных звестак, такога ж рашэння чакае і Суботкін.