Наступны сапернік "Нёмана" ў адборы Лігі канферэнцый — славенскі "Цэле"

Галоўны трэнер "Нёмана" Ігар Кавалевіч на трэніроўцы каманды / t.me/fcneman/

Галоўны трэнер "Нёмана" Ігар Кавалевіч на трэніроўцы каманды / t.me/fcneman/

Сапернікам "Нёмана" ў 3-м раўндзе адбору футбольнай Лігі канферэнцый стаў славенскі "Цэле", які ў другім раўндзе прайшоў партугальскую "Віторыю Гімараэш" (3:4, 1:0, 4:2 па пенальці).

10 жніўня гродзенцы згуляюць у гасцях, а 17-га — на нейтральным полі ў Венгрыі.

Раней стала вядома, што БАТЭ ў 3-м раўндзе адбору Лігі Еўропы сустрэнецца з "Шэрыфам" з Малдовы. Першы матч 10 жніўня таксама пройдзе ў гасцях.

Наступны сапернік "Нёмана" ў адборы Лігі канферэнцый — славенскі "Цэле"
t.me/fcneman/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі