Наступным амбасадарам Расіі ў Беларусі можа стаць Уладзіслаў Суркоў
Наступным амбасадарам Расіі ў Беларусі, верагодна, будзе Уладзіслаў Суркоў. Пра гэта піша сайт 123ru.net са спасылкай на тэлеграм-канал Незыгарь.
Паведамляецца, быццам Аляксандр Лукашэнка не ўзгадніў на месца амбасадара кандыдатуру Ткачэнкі, а да Уладзіслава Суркова "мае добрыя пачуцці".
На дзяржаўных пасадах Суркоў даслужыўся да віцэ-прэм'ера і памочніка прэзідэнта Расіі. Апошнія гады ён прадстаўляе інтарэсы Расіі пры перамовах з ЗША па ўрэгуляванні вайны на ўсходзе Украіны.
Цяперашні расійскі амбасадар у Беларусі Аляксандр Сурыкаў займае гэтую пасаду з лютага 2006 года.