Наступствы моцных залеваў у Мінску (фота, відэа)
У Мінску ў другой палове дня прайшло некалькі хваляў моцных залеваў, месцамі з градам. Толькі ад 14-й да 15-й гадзіны ў сталіцы выпала 11 мм ападкаў пры сярэднемесячнай норме 90 мм, інфармуе БЕЛТА. Некаторыя вуліцы былі падтопленыя (да 20 см), на іх быў абмежаваны рух транспарту. Гаворка ідзе пра вуліцы Шаранговіча, Лабанка, Адзінцова, Цімашэнкі, Бельскага, Харкаўскую, Прытыцкага, Кунцаўшчына. Ліквідацыяй наступстваў стыхіі займаліся працаўнікі "Гаррэмаўтадора", ратавальнікі не прыцягваліся, адзначыў прэс-сакратар Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталь Дэмбоўскі. Ён падкрэсліў, што пацярпелых няма.
Аднак вядомыя некалькі фактаў падзення дрэваў, у тым ліку і на аўтамабілі. Здарылася гэта на вуліцах Якубоўскага, Адаеўскага, на Нямізе.
@tutby Немижка pic.twitter.com/AeqoTC2zFu
— Мышка. (@mousy219) 3 июля 2016 г.
Як інфармуе kp.by, на рынку ў Ждановічах сёння быў сапраўдны патоп. У выніку працяглых і моцных залеваў вада затапіла аўтамабілі (не менш за дзясятак), павільёны, кіёскі.
Менск зараз pic.twitter.com/d3YhrUgetl
— Радыё Свабода (@svaboda) 3 июля 2016 г.