Насупраць КДБ у Мінску вісіць звон у гонар антыбальшавіцкіх паўстанцаў

Насупраць будынка КДБ у Мінску на праспекце Незалежнасці,16 знаходзіцца вядомы дом з гадзіннікам. Як зазначае газета “Экспресс Новости”, жылы дом быў пабудаваны адразу пасля Вялікай айчыннай вайны. Гадзіннік лічыцца адным з найстарэйшых у горадзе. Спецыялісты вызначаюць яго ўзрост ад 100 да 200 гадоў. У Мінск ён патрапіў пасля вайны з Кёнігсберга ў якасці трафея. Першыя час паказанні гадзінніка суправаджаліся боем звана.

Але гук перашкаджаў жыльцам, таму звон адключылі. Ён так і застаўся на даху гадзіннікавай вежы дагэтуль. Верагодна, звон быў адліты для нейкага храма ў памяць аб абаронцах зямлі Мінскай. На ім так і напісана: “Звон адліты стараннямі стралкоў палка мінскага ў памяць пра загінулых герояў і абаронцаў зямлі Мінскай. 1929 год”.

На ім з аднаго боку выяўлена Божая маці і забіты салдат, а з другога — Маці Божая Вострабрамская. Полк стралкоў мінскіх быў сфармаваны ў 1918 годзе з мясцовых жыхароў, нязгодных з бальшавікамі.

Яго актыўна падтрымлівала Польшча. Пасля таго, як Заходняя Беларусь перайшла ад Савецкага саюза да Польшчы, полк знаходзіўся ў Маладзечне. Пасля пачатку Другой сусветнай вайны пра яго лёс нічога невядома. Цяпер звонам зацікавіўся мінскі Чырвоны касцёл.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі