Наталлю Шаламіцкую прызначылі галоўным трэнерам зборнай Беларусі па плаванні
Наталлю Шаламіцкую прызначылі галоўным трэнерам зборнай Беларусі па плаванні. У пачатку 2000-х яна ўжо трэніравала зборную, а апошнім часам працавала кіраўніцай Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі. Раней галоўным трэнерам быў Дзмітрый Манцэвіч, з якім Беларуская федэрацыя плавання вырашыла не працягваць кантракт пасля Алімпіяды ў Рыа-дэ-Жанейра.
У інтэрв'ю "Прессболу" Шаламіцкая кажа, што, нягледзячы "на частковы правал у Рыа", яна бачыць "вельмі высокі" патэнцыял у нацыянальнай каманды. "Трэба ствараць канкурэнцыю нават унутры калектыва, трэба зрабіць так, каб за кожным лідарам цягнуліся як мінімум некалькі чалавек", — кажа новы галоўны трэнер зборнай. Яна паведаміла, што ў трэнерскі штаб больш не будуць уваходзіць спецыялісты, у якіх ёсць персанальныя вучні, але іх прыцягнуць да вучэбна-трэнровачных збораў. Гэта мусіць аздаравіць сітуацыю ў калектыве, адзначыла Наталля Шаламіцкая.