The National Enquirer: Барак Абама разводзіцца
Пра гэта піша амерыканскі таблоід, які спасылаецца на свае крыніцы.
Падкрэсліваецца, што Барак і Мішэль даўно спяць у розных пакоях, хаця і спрабуюць захаваць свой шлюб дзеля дзяцей і палітычнай кар'еры прэзідэнта ЗША. Паведамляецца, што фіналам адносінаў сталі паводзіны Барака Абамы на пахаванні Нэльсана Мандэлы. Тады журналісты звярнулі ўвагу на тое, як амерыканскі прэзідэнт жартаваў і фліртаваў з прэм'ер-міністрам Даніі Хэле Торнінг-Шміт.
Нібыта, Мішэль Абама ўжо сустракалася з адвакатамі ў справе разводу ды збіраецца вывезці рэчы мужа з іх шыкоўнага дома ў Чыкага. Аднак афіцыйных каментароў на гэты конт няма. Дарэчы, амерыканскія СМІ раней паведамлялі, што яшчэ ў 2000 годзе Мішэль Абама збіралася падаць на развод і нават падрыхтавала дакументы.
Фота — AFP