Наведнікі пляжа ў ЗША выратавалі акулу (відэа)
Каб марскі драпежнік не задыхнуўся, яго палівалі вадой.
Наведнікі пляжа горада Чэтэм у амерыканскім штаце Масачусэтс сталі сведкамі рэдкага відовішча — вялікую белую акулу вымыла хваляй на бераг. Вярнуцца назад у акіян яна не змагла, бо загразла ў пяску. Гэта быў двухметровы малады самец, які лавіў чаек непадалёк ад берага.
Людзі зладзілі цэлую выратавальную аперацыю. Спачатку марскога драпежніка палівалі вадой, каб ён не задыхнуўся, а пасля прывязалі яго вяроўкай за задні плаўнік да катэра і адбуксавалі ў акіян, паведамляе Euronews.