Навучанне па-беларуску, як яго дамагчыся. Абмяркоўваем з дэпутатам Аленай Анісім
У Гомелі маладая сям’я не здолела дамагчыся стварэння беларускамоўнай групы ў дзіцячым садку. Нібыта, з-за невялікай колькасці жадаючых аддаць сваіх дзяцей у гэтую групу. Ці не з’яўляецца гэтая адмова парушэннем нашых грамадзянскіх правоў? Якія заканадаўчыя нормы парушаюцца ў выпадку адмовы? Як дамагчыся выканання чыноўнікамі нашых законных патрабаванняў?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказала дэпутат Палаты прадстаўнікоў, намеснік старшыні Таварыства беларускай мовы Алена Анісім.