Навукоўцы зноў пацвердзілі асобу Джаконды
Нямецкія навукоўцы з Гейдэльбергскага ўніверсітэта ў чарговы раз пацвердзілі, што на вядомым ва ўсім свеце шэдэўры "Мона Ліза" Леанарда да Вінчы намаляваў Лізу Герардыні, жонку фларэнтыйскага купца Франчэска дель Джаконда. Даследчыкі абапіраліся на запісы, зробленыя ў кастрычніку 1503 года на палях старажытнай кнігі, якая належала фларэнтыйскаму службоўцу Агастына Веспучы, знаёмцу Леанарда да Вінчы. У сваіх каментарах службовец параўноўвае да Вінчы з антычным мастаком Апелесам і кажа, што Леанарда працуе над трыма карцінамі адначасова, адна з якіх — партрэт Лізы дэль Джаконда.
Полит.ру
Полит.ру