Назарбаеў заклапочаны "праблемнымі пытаннямі" паміж Беларуссю і Расіяй

Назарбаеў заклапочаны "праблемнымі пытаннямі" паміж Беларуссю і Расіяй

20 лютага прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў патэлефанаваў Аляксандру Лукашэнку, які ўвесь бягучы тыдзень будзе знаходзіцца ў расійскім горадзе Сочы. Адной з галоўных тэмаў падчас размовы былі не столькі беларуска-казахстанскія адносіны, колькі адносіны краін у Еўразійскім эканамічным саюзе. Прэс-служба Лукашэнкі адзначае, што "бакі выказалі ўзаемную заклапочанасць у сувязі з існуючымі праблемамі".

Высвятляецца, што Назарбаеў заклапочаны "праблемнымі пытаннямі Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь". Ён выказаў упэўненасць, што яны будуць вырашаныя "ўнутры саюза". Таксама казахстанскі лідар распавёў пра праблемы, якія існуюць у яго краіны ва ўзаемаадносінах з Кыргызстанам.

Нурсултан Назарбаеў запрасіў Аляксандра Лукашэнку летам наведаць Астану і прыняць удзел у саміце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.

Інфармацыя прэс-службы Назарбаева пра тэлефонную размову значна меншая, яе можна пабачыць тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі