Назіральніца-праваабаронца з “Вясны”: У Савецкім РУУС шмат затрыманых

Назіральніца-праваабаронца з “Вясны”: У Савецкім РУУС шмат затрыманых

Падчас свята ля Опернага тэатра Еўрарадыё сустрэла назіральніцу ад праваабаронцаў “Вясны” Насту Васільчук. Па словах дзяўчыны, сёння яна тройчы змяніла аўтазакі і нават упершыню пасядзела ў так званым "стакане": 

“Я стаяла на прыпынку ля філармоніі насупраць помніка Якубу Коласу разам з іншымі мінакамі. Але менавіта па мяне прыехаў той самы сіні бусік, у які дагэтуль пагрузілі маіх калег. У выніку апынулася ў Першамайскім РУУСе. Там было каля 30 чалавек. Сярод іх у асноўным былі людзі сталага ўзросту, дзве жанчыны вельмі сталага, быў намеснік старшыні БНФ, шмат у каго не было з сабой ніякай сімволікі. У РУУС “прабілі” нашы дакументы і адпусцілі. Там цяпер, наколькі мне вядома, застаюцца толькі два чалавекі”.

Па словах Насты, шмат людзей знаходзіцца ў Савецкім РУУС. Прынамсі, там былі праваабаронца Наста Лойка ды іншыя назіральнікі ад “Вясны”. 

“На маіх трох калег склалі пратаколы. Дзяўчыну Таццяну Мастыкіну, як яна перадала нам у чацік, сілай прымусілі здаць адбіткі пальцаў, хапалі за валасы і рабілі балюча. На яе склалі два пратаколы. Магчыма, яны застануцца там да заўтра і будзе суд”, — распавяла Васільчук.

Як стала вядома Еўрарадыё, усіх затрыманых праваабаронцаў пасля 19-й ужо выпусцілі з пастарунку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі