Названыя самыя небяспечныя для кіравання аўтамабілем краіны Еўропы
У штогадовай справаздачы Еўракамісіі названыя самыя небяспечныя для кіравання аўтамабілем краіны Еўропы. Найлепшая сітуацыя ў Даніі, дзе на 10 тысяч жыхароў прыпадае толькі 5 ДТЗ, найгоршая — у Аўстрыі — 44 аварыі. Таксама сярод самых небяспечных краін для кіравання — Германія, Бельгія, Славенія і Партугалія, піша брытанскае выданне Daily Mail.
У нашых суседзяў наступная сітуацыя: Польшча на 5-м месцы, Літва — на 11-м. У Латвіі справы крыху горш, яна ў рэйтынгу 17-я.
Адзначым, што ў рэйтынгу прысутнічаюць толькі краіны-чальцы ЕС.
dailymail.co.uk