Самай бяспечнай краінай у свеце назвалі Ісландыю, Беларусь у рэйтынг не трапіла

Самай бяспечнай краінай у свеце назвалі Ісландыю, Беларусь у рэйтынг не трапіла

Амерыканскі часопіс Global Finance апублікаваў рэйтынг самых бяспечных краін свету. Падчас яго складання ўлічваліся ўзровень пагрозы для жыцця грамадзян, верагоднасць узнікнення вайсковага канфлікту і прыроднай катастрофы, узровень эканамічнага развіцця. Дзіўна, але Беларусі ў спісе з 128 краін няма.

У першай пяцёрцы самых бяспечных краін — Ісландыя, Швейцарыя, Фінляндыя, Партугалія і Аўстрыя. Найгоршая сітуацыя з бяспекай у Філіпінаў, Емена, Гватэмалы, Сальвадора і Нігерыі. Усе краіны-суседкі Беларусі ў рэйтынгу прысутнічаюць: Латвія — 24-я, Літва — 25-я, Польшча — 27-я, Расія — 108-я, Украіна — 116-я.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі