Недамяцеж: танк захрас у варотах цырка — эфір з Розай Турарбекавай
Роза Турарбекава / Еўрарадыё
Інфармацыйна гучны “паход вагнераўцаў на Маскву па справядлівасць” спарадзіў вялікія спадзяванні шмат у каго не толькі ва Украіне і Беларусі, але і ў многіх іншых краінах. Спадзяванні на тое, што гэты ці то мяцеж, ці то ваенны пераварот, ці то пачатак грамадзянскай вайны адцягне ўвагу Масквы і ад Украіны, і ад Беларусі, і ад іншых дзяржаў, на якія распаўсюджваюцца так званыя “стратэгічныя інтарэсы” Расіі. Спадзяванні не спраўдзіліся…
Ці будуць мець наступствы для самой Расіі падзеі 24 чэрвеня і якія? Як у выніку змяніўся расклад сіл для лукашэнкаўскага рэжыму і для дэмакратычных сіл, якія паспелі выступіць з заявамі з нагоды падзей у Расіі? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.