Несці беларускі сцяг на Алімпіядзе Грышыну даверыў Лукашэнка
Беларускі фрыстайліст Аляксей Грышын будзе несці сцяг 7 лютага на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця Алімпійскіх гульняў у Сочы.
Як інфармуе партал tut.by, такое рашэнне прыняў асабіста Аляксандр Лукашэнка, які, як вядома, з'яўляецца прэзідэнтам Нацыянальнага алімпійскага камітэта.
Нагадаем, на Алімпійскіх гульнях 2010 года ў Ванкуверы Грышын заваяваў золата, у 2002-м у Солт-Лейк-Сіці быў бронзавы медаль. Цяперашнія гульні для спартоўца стануць пятымі ў кар'еры.
Сцяганосцы алімпійскай зборнай Беларусі:
Лілехамер-1994: Яўген Рэдзькін
Атланта-1996: Аляксандр Мядзведзь
Нагана-1998: Аляксандр Папоў
Сіднэй-2000: Сяргей Ліштван
Солт-Лэйк-Сіці-2002: Алег Рыжанкоў
Афіны-2004: Аляксандр Мядзведзь
Турын-2006: Аляксандр Папоў
Пекін-2008: Аляксандр Раманькоў
Ванкувер-2010: Алег Антоненка
Лондан-2012: Максім Мірны
Фота — tut.by