Netflix запускае рэаліці-шоў па матывах "Гульні ў кальмара"

Netflix запускае рэаліці-шоў па матывах "Гульні ў кальмара"

Стрымінгавы сервіс Netflix запускае рэаліці-шоў па матывах "Гульні ў кальмара". Як і ў арыгінальным серыяле, у ім будуць удзельнічаць 456 гульцоў. Аднак ім не будзе пагражаць смерць, паведамляе Reuters. Падаць заяўку на ўдзел могуць грамадзяне розных краін. Галоўнае, каб яны ведалі англійскую мову.

Грашовы прыз пераможцы складзе 4,56 млн долараў (найбуйнейшы ў гісторыі такіх мерапрыемстваў). Дата пачатку здымкаў рэаліці-шоў "Squid Game: The Challenge" ("Гульня ў кальмара: Выклік") пакуль не абвешчаная.

"Гульня ў кальмара" была паказана на стрымінгавым сервісе восенню 2021-га. Серыял стаў самым паспяховым праектам за ўсю гісторыю Netflix.

Netflix запускае рэаліці-шоў па матывах "Гульні ў кальмара"
Netflix

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі